Колькі католікаў у Глыбокім? Святары правялі сацыялагічны падлік вернікаў у парафіі

diagrammaПарафія Святой Тройцы ў Глыбокім па дадзеным картатэкі па стану на люты 2016 года, пасля калядных душпастырскіх адведзінаў святарамі ў гэтым годзе, налічвае 4140 каталіцкіх вернікаў.

 Сям’я

Агульная колькасць сем’яў у Глыбоцкай парафіі – 1885, з іх 1161 сям’я (а гэта 62,69%) – поўная, што значыць наяўнасць абодвух сужонкаў у сям’і. Наконт заключэння сакраманту сужэнства, сітуацыя ў парафіі наступная:

diagramma1

Больш паловы сем’яў, які налічваюцца ў парафіі – гэта тыя, якія выхоўваюць аднаго і двух дзяцей. Шматдзетных сем’яў (3 і больш дзіцяці) налічваецца толькі 5% ад агульнай колькасці.

Дзяцей ва ўзросце да 14 год належыць да парафіі – 760 (13,83%). Большая колькасць парафіянаў – гэта вернікі ва ўзросце 30-50 гадоў (28%) і 50-70 гадоў (27%).

У 2016 годзе падчас душпастырскага наведвання 1643 (87,16%) сям’і адчынілі дзверы сваіх кватэр і дамоў для святара, 242 ж дамы былі зачынены альбо гаспадары не захацелі ў гэтым годзе прыняць ксяндза.

Вялікая колькасць сем’яў у глыбоцкай парафіі – змешаныя. У картатэку святар заносіць дадзеныя ўсіх членаў сям’і (агульная колькасць якіх 5495 чалавек), якая яго прымае па калядзе. Атрымліваецца, што ў гэтых сем’ях, жывуць не толькі католікі, якіх большасць (амаль ~ 76%), а таксама 25% праваслаўных, астатнія % падзялілі грэка-католікі, баптысты, стараверы. На жаль знайшоўся адзін чалавек, які лічыць сябе атэістам, і адна асоба, якая належыць да секты.

Практыка ўдзелу ў сакрамантальным жыцці

Калі паглядзець на практыку ўдзелу ў нядзельнай св. Імшы (тут адзначалася і практыкаванне праваслаўных членаў сям’і і ў царкве) сярод дарослых вернікаў, то вынік атрымліваецца такі:

Практыкаванне

Колькасць асоб

практыкуе рэгулярна (кожную нядзелю)

950

практыкуе нерэгулярна

729

практыкуе толькі па святах

813

толькі сакрамант паяднання

178

не практыкуе

96

Параўнальная табліца за апошнія 4 гады ўдзелу глыбоцкіх вернікаў у Святых Сакрамантах.

 

2012

2013 2014

2015

Хрост

55

75 97

55

І Камунія

52

49 43

40

Бежмаванне

Не было

Не было 122

Не было

Сужэнства

26

23 32

29

Наведванне хворых кожную І пятніцу месяца

55

63 44

49

Сярэдняя колькасць прымаючых Камунію ў нядзелю

600

650 620

670

Пахаванне

54

76 82

67

Пракаментаваць сітуацыю адносна вышэй пададзенай статыстыкі і распавесці пра запаўненне і выкарыстанне дадзеных з картатэкі мы папрасілі пробашча парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Мікалая Ціхановіча:

– Праз сакрамант хросту веруючы чалавек становіцца не толькі дзіцём Божым і прымае ўдзел у трынітарным Боскім жыцці, але ён з’яўляецца членам вялікай сям’і Касцёла – Містычнага Цела Хрыста (пар. Кампендый ККК, 263) і прымае на сябе пэўныя правы і абавязкі. Каталіцкі Касцёл мае сваё Кананічнае Права і таму можа існаваць і развівацца як сапраўдная чалавечая супольнасць. Каноны (208-223) нагадваюць пра асноўныя правы і абавязкі, якія датычаць усіх членаў Касцёла. Касцёл – гэта наша Маці, а мы – дзеці Касцёла. Калі Настаўніцкі Інстытут Касцёла, прапаведваючы веру Народу Божаму, заахвочвае да яе практыкавання ў жыцці, то павінен ведаць, чым і як жывуць дзеці Касцёла. Таму і вядзецца ў парафіі картатэка, каб ведаць, наколькі члены канкрэтнай парафіяльнай супольнасці выконваюць наказы Касцёла:

  • удзельнічаюць у св. Імшы і сакрамантальным жыцці (прыступаюць да споведзі і прымаюць Св. Камунію);
  • захоўваюць пасты;
  • дапамагаюць у матэрыяльных патрэбах Касцёла і г.д.

Такім чынам спраўджваецца, наколькі парафія з’яўляецца пабожнай, жывой ці можа нават дэградуючай.

Дадзеныя картатэкі захоўваюцца ў парафіяльнай канцылярыі ў пісьмовай версіі, а таксама ў электроннай на камп’ютары. Дзякуючы гэтаму, не толькі святары, якія на дадзены момант працуюць у парафіі маюць магчымасць сачыць за яе развіццём, але і тыя, хто прыйдзе на змену сваім папярэднікам, будуць мець магчымасць лепш і хутчэй увайсці ў свае пастырскія абавязкі.

На больш шырокім узроўні дадзеныя з картатэкі выкарыстоўваюцца дыяцэзіяльнай Курыяй і высылаюцца ў Рым для статыстыкі Паўсюднага Касцёла.

Падрыхтавала Марына Сінкевіч

для друку для друку