Колькасць католікаў у Кангрэсе ЗША пастаянна расце

Нягледзячы на прыкметнае зніжэнне колькасці амерыканцаў, якія лічаць сябе хрысціянамі, іх доля сярод кангрэсменаў застаецца на высокім узроўні, блізкім да пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя.

У адпаведнасці з апошнімі дадзенымі даследчага цэнтра “Pew”, апублікаванымі 3 студзеня 2017 г., 91% членаў новага складу Кангрэсу ЗША з’яўляюцца хрысціянамі, у той час як у пачатку 1961 г. гэты паказчык складаў 95%. Даследаванні, якія праводзяцца на рэгулярнай аснове з 1972 г., таксама паказалі, што няўхільна памяншаецца працэнт хрысціян сярод насельніцтва ЗША, асабліва сярод моладзі.

Высокая доля вернікаў у складзе Кангрэсу 115-га склікання асабліва кідаецца ў вочы ў параўнанні з асноўнымі зменамі, якія адбываюцца ў амерыканскім грамадстве, сказала „New York Times” аўтар дакладу Аляксандра Сандстром. Яна нагадала, што ў папярэднім Кангрэсе было 491 хрысціянаў, а цяпер іх – 485. “Такім чынам, мы можам сказаць, што Кангрэс сапраўды, па меншай меры, з пункту гледжання рэлігійнага, вельмі моцны”, — лічыць даследчыца.

Сярод 293 рэспубліканцаў у цяперашнім складзе двухпалатнага парламента Злучаных Штатаў 291 хрысціян, два іншых вызнаюць юдаізм. Дэмакраты рэлігійна больш разнастайныя: 80% сярод іх атаясамліваюць сябе з хрысціянствам, у той час як астатнія вызнаюць юдаізм, будызм, індуізм і іслам. Толькі адзін чалавек у Кангрэсе – дэмакрат Кёрстэн Сінема з штата Арызона сказала, што не належыць ні да адной з рэлігій.

У апошнія дзесяцігоддзі адбываецца значнае зніжэнне колькасці пратэстантаў: калі ў 1961 г. іх было 75% ад агульнай колькасці дэпутатаў, а католікаў – 19%, у цяперашні час гэтыя паказчыкі складаюць адпаведна 56% і 31%.

Па словах аднаго з дырэктараў інстытута “Pew” Грэгары Сміта, цяжка растлумачыць, чаму Кангрэс з рэлігійнай пункту гледжання з’яўляецца настолькі моцным і стабільным, асабліва калі прыняць да ўвагі той факт, што ён з’яўляецца “плёнам” 535 асобных выбаршчыкаў, кожны з якіх мае ўласныя адметныя асаблівасці. У той жа час, ён адзначыў, што гэта паказвае станоўчы аспект рэлігійнага фактару. “Многія амерыканцы кажуць нам, што калі гаворка ідзе пра пасаду прэзідэнта, важна, каб ён падзяляў іх веру”, — сказаў Сміт.

Вынікі даследавання, прадстаўленыя ў пачатку года, таксама паказваюць, што амаль палова амерыканцаў прызналіся, што ім было б цяжка галасаваць за кандыдата, які не верыць у Бога. Згодна з цэнтрам “Pew”, толькі адзін кангрэсмен у гісторыі сказаў, што не верыць ні ў якога Бога – гэта было ў 2007 г., калі член Палаты прадстаўнікоў, дэмакрат з Каліфорніі, Піт Старк публічна заявіў, што ён не верыць у любую вышэйшую істоту. У 2010 г. ён быў пераабраны, але праз два гады страціў сваё месца.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку