Кніжная спадчына Францыска Скарыны папоўніць галоўныя бібліятэкі Рыма і Ватыкана

Шматтомныя факсімільныя выданні «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» перададзены Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы Рыма і Ватыканскай апостальскай бібліятэцы.

Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы выданняў прынялі ўдзел Найдзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Італіі Аляксандр Гур’янаў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У дар Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы Рыма таксама перададзена калекцыя беларускіх кніг па міжнароднаму праекту «Беларусь сёння».

БЕЛТА

для друку для друку