Кляштар на колах: цягнік, які ацаляе душы і паказвае перспектыву вечнасці

У неапалітанскім квартале Скемпі з 1976 года жыве і служыць бедным супольнасць братоў-францішканаў. Яны ахвотна прымаюць тое, што не патрэбна іншым: садавіну, гародніну, непрыдатную для продажу, прадукты на мяжы прыдатнасці для спажывання, і нават цягнік, які калісьці належыў «Ferrovia dello Stato» — дзяржаўнай чыгунцы.

Цягнік, прыстасаваны пад кляштар і складаецца з пяці цудоўных вагонаў 1940-х гадоў, якія былі ператвораны ў кляштар, вядомы як «Прытулак душы». Вагоны выконваюць функцыі капліцы, келляў, канфесіяналу, майстэрні і пакояў для гасцей. І ўсё гэта пасярод саду, частка якога прызначана для вырошчвання гародніны і садавіны.

Супольнасць складаецца з васьмі братоў, якія жывуць ва ўмовах поўнай беднасці. Яны прысвячаюць сябе малітве і клопату над найбольш патрабуючымі. Манахі ў сваім паўсядзённым жыцці спрабуюць пераймаць свайго заснавальніка Францішка Асізскага, «праслаўляючы Пана разам з усім стварэннем».

Раён, у якім жывуць браты-францішкане, мае дрэнную рэпутацыю па прычыне злачынстваў і беднасці. Таму браты выходзяць на вуліцы і спрабуюць зблізіцца з жыхарамі, выслухаць іх, і суцешыць у цяжкай рэальнасці, у якой гэтыя людзі жывуць. Браты таксама служаць у бліжэйшай парафіі, у турмах і бальніцах.

Яны не карыстаюцца грашыма, прымаюць у дар толькі ежу, якую гатуюць у старой печы, якая распальваецца дровамі. Усё, што яны не выкарыстоўваюць самі, манахі аддаюць тым, хто жыве ў нястачы.

У інтэрв’ю для газеты «Famiglia Cristiana» брат Карла распавёў, што «цягнік — як дом супольнасці — сімвалізуе пастаяннае падарожжа, прастату і хуткаплыннасць. З дапамогай гэтых каштоўнасцяў мы намагаемся аднавіць духоўнасць і вучэнне святога Францішка. І хоць мы не рухаемся, мы ўвесь час у дарозе, бо не маем нічога і нідзе што магло б нас затрымліваць».

pl.aleteia.org

для друку для друку