“Кішэннае” Евангелле – падарунак ад Пантыфіка

REUTERS1320019_ArticoloСвяты Айцец “абнавіў” традыцыю дарэння вернікам кішэнных выданняў Евангелля. 13 сакавіка на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, пасля малітвы “Анёл Панскі”, валанцёры раздалі кішэнны варыянт “Евангелля паводле св. Лукі”. 

Пантыфік нагадаў, што тэкст гэтага Евангелля чытаецца падчас нядзельнага цэклу бягучага літургічнага года. Менавіта св. Лука перадаў словы Езуса: “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6,36); і яны сталі натхненнем для Юбілейнага Года, які зараз праходзіць у Касцёле.

Францішак падзякаваў валанцёрам з Педыятрычнага дыспансера св. Марты ў Ватыкане, якія бясплатна раздавалі “Евангелле Міласэрнасці паводле св. Лукі”, так азагалоўлена выданне, кожнаму, хто прыйшоў на ватыканскую плошчу. Усяго было надрукавана 40 тыс. асобнікаў.

“Я запрашаю вас прыняць гэта Евангелле і чытаць яго кожны дзень; і праз гэта міласэрнасць Айца будзе жыць у вашым сэрцы, і вы зможаце несці яго кожнаму сустрэчнаму”, — сказаў Пантыфік.

Ватыканскае радыё

для друку для друку