Кіраўнікі дыяцэзіяльных аддзяленняў «Карытас» упершыню сабраліся ў новым годзе на Радзе дырэктараў

caritasАмаль у самым пачатку новага 2016 года, 13 студзеня, Рада дырэктараў сабрала ўсіх кіраўнікоў дыяцэзіяльных аддзяленняў у офісе Нацыянальнага ДКТ “Карытас”. Кіраваў сустрэчай дырэктар “Карытас” у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч.

Здаецца немагчымым добра і сумленна працаваць на карысць іншых людзей, а самім не ўзбагачацца духоўна і не давяраць усе цяжкасці і складанасці Богу. Таму і Рада дырэктараў распачалася супольнай малітвай, падчас якой прысутныя даверылі Пану адзін аднаго і прасілі аб неабходных дарах Духа Святога на час спаткання, а таксама на ўсю далейшую дзейнасць арганізацыі.

Ва ўступным слове кс. Віталій Дабраловіч прывітаў усіх шчырай усмешкай і накіраваў некалькі словаў да сабраных наконт вартасці такіх пасяджэнняў.

Як інфармуе caritas.by, на позве дня стаяў шэраг пытанняў наконт мерапрыемстваў маючых адбыцца ў бліжэйшы час. Асаблівым чынам дырэктары звярнулі ўвагу на дапамогу бедным у зімовы перыяд часу. Менавіта зараз у цэнтры “Карытас” звяртаецца шмат патрабучых. Таксама важным момантам сустрэчы стала абмеркаванне стратэгічнага плана развіцця “Карытас”, які на мінулай сустрэчы прапанаваў спадар Сяргей Гоцін. Дырэктары вырашылі, што накірунак развіцця кожнага дыяцэзіянальнага і парафіяльнага аддзялення павінен непасрэдна спалучацца з мэтамі дзейнасці ўсёй арганізацыі.

Таксама былі запланаваны мерапрыемсты на “Дзень Карытас”, які ў гэтым годзе прыпадае на 28 лютага.

У надзвычайны год Божай міласэрнасці “Карытас” таксама жадае звярнуць яшчэ большую ўвагу людзей на міласэрнасць і любоў да бліжняга. Бо менавіта яна павінна быць крыніцай радасці, супакою і згоды, дзякуючы якой іншыя могуць пастаянна сузіраць аблічча Божай міласэрнасці.

caritas1 caritas2

для друку для друку