Кіраўнікі дванаццаці краін атрымалі тэлеграмы ад Святога Айца

Самалёт з Папам на борце вылятае з аэрапорта Ханэда

Францішак даслаў прывітальныя тэлеграмы кіраўнікам краін, над якімі яго самалёт пралятае на шляху з Токіо ў Рым, пасля завяршэння Апостальскага візіту ў Тайланд і Японію.

Папа запэўніў палітычных лідараў і народы Японіі, Расіі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Славеніі, Харватыі і Італіі ў сваёй малітве і пажадаў шчодрага Божага благаслаўлення міру і радасці.

У аўторак, 26 лістапада 2019 г., каля 11.35 па мясцовым часе Францішак і асобы, якія яго суправаджалі, пасля кароткай цырымоніі развітання, пакінулі Токіо на борце самалёта японскіх авіяліній, накіраваўшыся ў Рым. Такім чынам падышло да канца 32-е замежнае падарожжа Святога Айца, распачатае 19 лістапада ў Тайландзе і завершанае ў Краіне ўзыходзячага сонца. Палёт у 10 516 км будзе доўжыцца 13,5 гадзін. У рымскім аэрапорце Ф’юмічына самалёт чакаюць прыкладна ў 17.00 цэнтральна-еўрапейскага часу.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку