Кіеўскі «Карытас» арганізаваў адпачынак для бяздомных

Karitas_KievЗ 25 па 29 ліпеня ў Зарэчанах на базе «Карытас» адпачывалі бяздомныя з розных куткоў Кіева. Група складалася з 41 асобы.

Ідэя правядзення такіх дзён з Богам прыйшла брату Себасцьяну Янкоўскаму ОМI, які займаецца бяздомнымі. Гэта ўжо другі год, як яго падапечныя могуць некалькі дзён адпачыць маральна і духоўна. Брату дапамагалі валанцёры, якія сачылі, каб усё было добра, бяспечна і весела.

Пачалося ўсё 25 ліпеня ў кіеўскім храме святога Аляксандра, дзе Апостальскі адміністратар дыяцэзіі біскуп Віталь Скамароўскі памаліўся вяночкам да Божай Міласэрнасці з сабранымі бяздомнымі, блаславіў на добры адпачынак, пасля чаго ўсе адправіліся ў Зарэчаны.

Адпачынак быў вельмі добра распланаваны: раніцай была малітва, пасля сняданку – ўборка пакояў і тэрыторыі, канферэнцыі, якія абвяшчалі дыякан Сяргей Кагановіч, дырэктар «Карытас» кс. Пётр Жаркоўскі, а таксама хлопцы з цэнтра Ананімных наркаманаў, які знаходзіўся побач.

Пасля абеду можна было проста адпачываць або гуляць у футбол ці валейбол.

Акрамя духоўнага ўзмацнення быў адпачынак і для цела: вогнішча, сяброўская атмасфера, гітара, песні, конкурсы, ну і, вядома, духмяны і сакавіты шашлык.

Магчыма, для кагосьці гэта будзе не толькі прыемнымі ўспамінамі, а шанцам змяніць сваё жыццё і жыць шчасліва.

kmc.in.ua

для друку для друку