Казімір Біль з Беразінскага: “Голаду я не адчуваў”

З кожным годам набірае папулярнасць пілігрымка з Мінска ў Будслаў, якую арганізоўвае пробашч Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк. Пілігрымы ідуць чатыры дні без яды, на адной вадзе.

Удзельнічаюць у гэтай пілігрымцы не толькі жыхары Мінска, каб прыняць у ёй удзел, вернікі прыязджаюць з усёй Беларусі.

Казімір Біль прыехаў у сталіцу з пасёлку Беразінскае Маладзечанскага дэканату. Ён кажа:

  • Я не ведаю, што дапамагае: ці разважанні, ці настрой пілігрымкі, але я ні хвіліны не адчуваў голаду. І калі прыходзіш у касцёл у такой пілігрымцы, адчуваецца нейкая асобая чысціня. Нават у мужчын на вачах слёзы. Хочацца перапрасіць Маці Божую, што мы наносім ёй раны сваімі грахамі. Не яна павінна нас ачышчаць, а мы павінны рабіць так, каб яна не цярпела за нас.

У гэтым годзе пакутная пілігрымка адбылася ў дванаццаты раз.

Зміцер Лупач, тэкст
Леанід Юрык, відэа

для друку для друку