Католікі пачалі 9-месячную малітву за ненароджаных дзяцей

4b69d1f36462257020a88d256eebfa88_LВернікі паспрабуюць выратаваць ад абортаў дзяцей, штодня чытаючы малітву і здзяйсняючы добрую справу.

У Каталіцкай Царкве вернікі пачалі традыцыйную 9-месячную малітву аб ненароджаных дзецях, якім пагражае аборт. Штогод гэтая малітва доўжыцца са Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы да Раства Хрыстова (25 сакавіка — 25 снежня), але ў гэтым годзе малітва пачалася пазней, 4 красавіка, з-за пераносу свята Звеставання, якое супала з Вялікай Пятніцай.

Ва ўрачыстасць Звеставання Найсвяцейшая Панна Марыя даведалася аб тым, што народзіць Збаўцу, і дала згоду на гэта. Жадаючыя духоўнага ўсынаўлення дзіцяці вернікі ўнеслі свае дадзеныя ў спецыяльныя карткі і звярнуліся да Дзевы Марыі, усіх анёлаў і святых: «Ідучы за жаданнем несці дапамогу ў справе абароны ненароджаных, моцна пастанаўляю і абяцаю, што духоўна ўсынаўляю адно дзіця, імя якога ведае толькі Бог, каб на працягу дзевяці месяцаў кожны дзень маліцца аб уратаванні яго жыцця, а таксама аб справядлівым і добрым жыцці пасля нараджэння».

Каб змагацца за жыццё зачатага дзіцяці, вернікі абавязаліся штодня чытаць спецыяльную малітву, прысвячаць змаганню якую-небудзь добрую справу і маліцца на Ружанцы. Завершыцца малітва праз 9 месяцаў на свята Божага Нараджэння. Удзел у духоўным усынаўленні асабліва важны для сужэнцаў, якія не рашаюцца на чарговае дзіця. Праз гэтую малітву Дух святы дапамагае бацькам даверыцца Госпаду ў справе новага жыцця.

Па некаторых звестках, аборты ў Еўропе здзяйсняюцца кожныя 27 секунд. Кожная пятая цяжарнасць ў краінах Захаду заканчваецца абортам, у Беларусі і ў Гомельскай вобласці — таксама кожная пятая-шостая.

Паводле вучэння Царквы, аборт нават на раннім тэрміне цяжарнасці з’яўляецца забойствам, таму што душа чалавека нараджаецца ўжо ў момант зачацця.

katolik-gomel.by

для друку для друку