Католікі Еўропы разам супраць палітыкаў-нацыяналістаў

EPA1312088_ArticoloУ адказ на прыток партый з нацыяналістычнымі праграмамі ў Еўропе, Каталіцкі Касцёл вырашыў прадпрыняць узгодненыя дзеянні.

Так нарадзілася ініцыятыва, якую распачала “Iustitia et Pax Europa” (Справядлівасць і мір Еўропа), асацыяцыя, у якую ўваходзяць 31 нацыянальная камісія “Справядлівасць і мір”, пад назвай “Супраць нацыяналізму і выключэння”.

Ёй далі старт 18 лютага 2015 г., у Папяльцовую сераду. Разам з палітыкамі таксама і СМІ павінны ўважліва і з асцярогай ставіцца да нацыяналістычнай і ксенафобскай рыторыкі, перш за ўсё, у адносінах да мігрантаў, лічаць у каталіцкай асацыяцыі.

Прапаганда супраць ЕС за кошт мігрантаў, гэта падмена паняццяў, а ні ў якім разе не адказ на складаныя выклікі нашага часу, лічыць арцыбіскуп Люксембурга Жан-Клод Олерыш, старшыня “Iustitia et Pax Europa”.

На пытанне міграцыі няма простых адказаў. А нацыяналістычныя партыі і рухі спрашчаюць гэту тэму для дасягнення выключна палітычнай і эканамічнай улады. “Яны не служаць бедным, слабым і абяздоленым”, — сказаў іерарх.

Праблема міграцыі з’яўляецца яркім прыкладам таго, што рэаліі ў Еўропе ўсё часцей ігнаруюцца. Спробы спыніць прыток мігрантаў праз поўнае закрыццё межаў, з’яўляецца нерэальным і нялюдскім падыходам. Замест гэтага, палітыкі павінны распрацоўваць на еўрапейскім і сусветным узроўні новыя рашэнні і ўзяць на сябе адказнасць за бежанцаў і мігрантаў, лічыць ініцыятары акцыі.

Ватыканскае рыдыё

для друку для друку