Католікам Севастопаля ўлада вярнула гістарычны будынак касцёла

Доўгія гады тут размяшчаўся дзіцячы кінатэатр.

У нядзелю 3 чэрвеня, калі ў шматлікіх краінах католікі адзначаюць урачыстасць Божага Цела, у Севастопалі прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы гістарычнага будынак каталіцкага храма дэлегату Пастырскай акругі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Крыме і Севастопалі біскупу Яцэку Пылю. Акрамя губернатара і біскупа у цырымоніі прыняў ўдзел каталіцкі хор з Ялты і каля 500 вернікаў.

На днях пастанова аб перадачы касцёла мучаніка Клімента мясцовым католікам была прынята на пасяджэнні ўрада горада. Севастопальскія католікі нарэшце атрымалі ва ўласнасць свой гістарычны будынак, які з прыходам савецкай улады адабралі бальшавікі. Будынак быў перароблены пад кінатэатр, які размяшчаўся тут доўгія гады. Севастопальская рыма-каталіцкая абшчына адноўленая ў 1993 годзе і з 1996 года праводзіла святыя Імшы ў прыстасаваным памяшканні, размешчаным непасрэдна каля будынка кінатэатра «Дружба».

Рымска-каталіцкі храм быў пабудаваны ў 1911 годзе на добраахвотныя ахвяраванні католікаў. Іх колькасць у Севастопалі на той момант была каля 3 тысяч чалавек, большасць — вайскоўцы Чарнаморскага флоту.

Галоўны Камандзір адмірал Міхаіл Лазараў прадставіў прашэнне імператару Мікалаю I аб пабудове касцёла за кошт казны. У 30-я гады XIX стагоддзя адвялі ўчастак зямлі і распачата прыгатаванне будаўнічых матэрыялаў, але ў перыяд Крымскай вайны малітоўны дом быў разбураны. Дазвол на ўзвядзенне храма і на збор добраахвотных ахвяраванняў быў атрыманы з прычыны прашэння да Імператара Мікалая II, падчас яго знаходжання ў Севастопалі. Храм збудавалі ў 1911 годзе, а праз 25 гадоў, пасля расстрэлу святара, які ўзначальваў парафію, закрылі.

Нагадаем, нядаўна гістарычны будынак касцёла ў расійскім Краснаярску ўлады адмовіліся вярнуць католікам з матывіроўкай: “не з’яўляецца маёмасцю рэлігійнага прызначэння”.

katolik.life

 

для друку для друку