Катэхетычны каледж у Баранавічах распачынае ўступную кампанію

Катэхетычны каледж імя З. Лазінскага ў Баранавічах паведамляе аб прыёме кандыдатаў на 2019–2020 навучальны год.

Каб стаць навучэнцам каледжа, неабходна:

1. Вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор адбываецца ў адну з чатырох груп па спецыялізацыі на выбар:

а) катэхетыка (катэхет-арганізатар літургіі; катэхет-арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку);
б) агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса);
в) сямейнае кансультаванне;
г) кансультаванне ў галіне залежнасцяў.

Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса).

Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію.

Спецыяльнасць «Сямейнае кансультаванне» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.

Спецыяльнасць «Кансультаванне ў галіне залежнасцяў» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем, звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.

2. Прадставіць наступныя дакументы:

  • заява на імя дырэктара (напісаная ўласнаручна);
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
  • копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі (мірапамазання);
  • 3 фотаздымкі 3×4;
  • копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;
  • копія пашпарта;
  • медыцынская даведка па форме 086.

3. Здаць экзамен з катэхізіса і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

Уступны экзамен для абітурыентаў у 2019 г.:

17 жніўня — першы тур.
24 жніўня — другі тур.

Увага! Пажадана перад падачай дакументаў звязацца з сакратарыятам каледжа і ўзгадніць час падачы дакументаў па тэлефонах або праз электронную пошту:

+375 16 357 93 14
+375 29 513 57 92 (МТС)
e-mail: callegge@gmail.com

Catholic.by

для друку для друку