Катэхетычны каледж у Баранавічах праводзіць уступную кампанію  

У Баранавіцкім Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага распачалася ўступная кампанія.  

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю 2 разы ў месяц. Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і пасілкам. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў.

Каб стаць студэнтам Катэхетычнага каледжа неабходна:

1. Вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор студэнтаў адбываецца ў адну з чатырох груп па спецыялізацыі на выбар:

  • а) катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам);
  • б) агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса);
  • в) сямейнае кансультаванне;
  • г) кансультаванне ў галіне залежнасцей.

Спецыяльнасць «Катэхетыка» прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.

Спецыяльнасць «Агульная тэалогія» прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекта гуманітарных навук.

Спецыяльнасць “Сямейнае кансультаванне” прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.

Спецыяльнасць “Кансультаванне ў галіне залежнасцей” прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных праблем звязаных з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю вернікаў.

2. Прадставіць наступныя дакументы:

  • Заява на імя дырэктара (напісаная ўласнаручна);
  • Біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • Рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
  • Копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі (мірапамазання);
  • 3 фотаздымкі 3×4;
  • Копія атэстата аб агульная сярэдняй адукацыі або іншыя дакументы аб адукацыі;
  • Копія пашпарта;
  • Медыцынская даведка па форме 086.

3. Здаць экзамен з катэхізіса і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Дакументы можна падаць раней альбо непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

Уступны экзамен для абітурыентаў у 2018 годзе:

18 жніўня  — першы тур
25 жніўня  — другі тур

Увага! Пажадана перад падачай дакументаў звязацца з сакратарыятам каледжа па тэлефонах:

+375 (163) 57-93-14;  +375 (29) 513-57-92 (МТС); +375 (29) 644-26-05 (Vel)

 або праз электронную пошту callegge@gmail.com

 і ўзгадніць час падачы дакументаў.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі