Катэхетычны год у Шчучыне скончыўся святой Імшой

27 мая ўсе навучэнцы разам са сваімі бацькамі сабраліся на так званай “касцельнай лінейцы”, або на святой Імшы.

Сабраліся, каб падзякаваць Богу за заканчэнне 2017/18 навучальнага года і чарговага года катэхізацыі.

Асабліва важнай гэта падзея стала для вучняў выпускных класаў, якія напрыканцы Эўхарыстыі выказалі падзяку Богу за магчымасць развіваць сваю веру ў класах рэлігіі ў парафіі. Падзяку ад выпускнікоў атрымалі таксама айцы піяры, якія праводзілі катэхетычную працу, за праведзены з імі час і духоўную падтрымку.

а. Віталь Слука SP, тэкст

Андрэй Артыш, фота

для друку для друку