Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску даў прытулак удзельнікам акцыі «Стоп гвалт!»

Як паведамляе карэспандэнт Sputnik, 13 жніўня ўдзельнікі акцыі стаялі з кветкамі і шарыкамі каля касцёла яшчэ днём, затым побач з’явіліся аўтамабілі з супрацоўнікамі міліцыі, пасля чаго святары адкрылі вароты і запрасілі людзей да сябе.

«Як святар і духоўны айцец, я лічу сваім абавязкам быць там, дзе людзям пагражае небяспека. Яшчэ днём я звярнуў увагу, што каля касцёла стаіць моладзь, выйшаў да іх, пазнаёміўся, даведаўся адкуль, і запрасіў да нас, раптам каму-небудзь трэба будзе адпачыць, схадзіць у прыбіральню ці памаліцца», — распавёў карэспандэнту Sputnik канцлер Віцебскай дыяцэзіі, кс. канонік Віктар Місевіч.

Падчас знаходжання на тэрыторыі касцёла прысутныя разам заспявалі гімн «Магутны Божа», некаторыя людзі раздавалі ўдзельнікам акцыі ваду і цукеркі, каля паловы на дзевятую вечара віцябляне падзякавалі святарам і пайшлі далей, за імі паехалі супрацоўнікі міліцыі.

У акцыі ўдзельнічала некалькі сотняў чалавек.

кс. Віктар Місевіч, фота

для друку для друку