Катэхетычны каледж у Баранавічах аб’яўляе набор студэнтаў на новы навучальны год 2015/2016

university-students-708x472Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах аб’яўляе набор студэнтаў на новы навучальны год 2015/2016.

Сёлета навучальная ўстанова прапануе дзве спецыялізацыі:

1) Катэхетыка:  прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць паглыбленага навучання ў галіне тэарэтычных асноваў і практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.

2) Агульная тэалогія:  прадугледжана для асобаў, якія не маюць намеру працаваць катэхетамі. Гэтая спецыялізацыя разлічаная на людзей, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію. Акрамя гэтага студэнты маюць магчымасць удасканаліць свае веды ў галіне рэлігійнага аспекта гуманітарных навук.

Ва ўстанову прымаюцца асобы ад 18 гадоў. Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень уключна) па завочнай форме ў першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца.

Дзень адкрытых дзвярэй, 30 мая — падчас сімпозіўма “Сэксуальнасць: ад Бібліі да псіхалогіі” Вы зможаце даведацца больш пра навучальную і выхаваўчую дзейнасць Катэхетычнага каледжа, задаць пытанні прадстаўнікам адміністрацыі, выкладчыкам і студэнтам каледжа.

Уступны экзамен для абітурыентаў

29 жніўня — 11.00 — першы тур;

5 верасня — 11.00 — другі тур.

Спіс неабходных дакументаў на паступленне можна знайсці тут.

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375-(0163)-57-93-14; +375-29-513-57-92.
Факс: +375-(0163)-57-93-07.
E-mail: callegge@gmail.com

для друку для друку