Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага працягвае прыём абітурыентаў на 2016/2017 навучальны год

kaledsz-2Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў г. Баранавічы (Пінская дыяцэзія) працягвае прыём абітурыентаў да 1 кастрычніка 2016 года на 2016/2017 навучальны год.

Дакументы, неабходныя для паступлення ў каледж:

— заява (напісаная ўласнаручна);
— біяграфія (напісаная ўласнаручна);
— рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
— копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
— 2 фотаздымкi (3х4);
— копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
— копiя пашпарта;
— медыцынская даведка па форме 086.

Пажадана перад падачай дакументаў скантактавацца з сакратарыятам каледжа па тэлефоне або праз электронную пошту і ўзгадніць час падачы дакументаў.

Пры падачы дакументаў абітурыенту належыць вызначыцца са спецыялізацыяй. Набор студэнтаў адбываецца ў адну з дзвюх груп па спецыялізацыі на выбар:

1) Катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам).
2) Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса).
3) Сямейны кансультант.

Дакументы прымаюцца кожны дзень (акрамя суботы і нядзелі) у сакратарыяце каледжа з 9.00 да 13.00.

Адрас каледжа: 225411 г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:

тэл/факс: 8 (0163) 57-93-07; 8 (0163) 57-93-14;  +37529 513 57 92 (МТС)

e-mail: callegge@gmail.com

сайт: catcollege.by

Залічэнне адбываецца на падставе экзамену з катэхізіса і вуснай кваліфікацыйнай размовы

Набор абітурыентаў абмежаваны.

Да навучання прымаюцца асобы ад 18 гадоў.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (ад кастрычніка па чэрвень уключна) па завочнай форме навучання ў першую і трэцюю суботу і нядзелю месяца.

для друку для друку