Катэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае на аплатковае спатканне

oplatekcКатэхетычны аддзел Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае на аплатковае спатканне  катэхетаў. Яно адбудзецца 19 снежня ў парафіі Св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) у горадзе Мінску.

Сустрэча пачнецца а 13-ай гадзіне канферэнцыяй, пасля якой адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Святую Імшу а 14-ай гадзіне ўзначаліць Яго Эксцэленцыя Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Пасля Святой Імшы адбудзецца аплатковае спатканне.

с. Часлава Навіцкая USJK, старшыня катэхетычнага аддзела Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

для друку для друку