Каталіцкія святыні нішчацца ў Калінінградзе

kaliningradКаталіцкія і пратэстанцкія святыні, перададзеныя праваслаўным ў 2010 годзе па рашэнню Калінінградскага абласнога савета, трапляюць у заняпад з-за недахопу сродкаў на іх рамонт і ўтрыманне. Пра гэта паведаміў галоўны архіварыус Калінінградскага дзяржаўнага абласнога архіва Анатоль Бахцін.

Гісторык сцвярджае, што таксама і тыя каталіцкія храмы, якія чатыры гады таму былі не ў найгоршым стане, у цяперашні час павольна падвяргаюцца разбурэнням. Першапачаткова планавалася, што сродкі на іх рэстаўрацыю дасць дзяржава і мясцовае самакіраванне.

З гэтых планаў нічога не выйшла, а праваслаўная іерархія з-за недахопу сродкаў не можа ўтрымліваць і рамантаваць «спадчыну» па каталіках і праваслаўных.

Многія яшчэ памятаюць спрэчку, які вёў ардынарый дыяцэзіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве арцыбіскуп Павел Пеццы, імкнучыся атрымаць для каталікоў Калінінграду касцёл Святой Сям’і, з якога зрабілі філармонію.

Рашэнне мясцовай Думы перакрэсліла гэтыя старанні. Тут цалкам можна ўжыць прымаўку «сам не гам і другому не дам».

grodnensis.by  са спасылкай на Ватыканскае радыё

для друку для друку