«Каталіцкі Веснік» прапануе гульню-самаклейку на Адвэнт для дзяцей

Прапануем увазе нашых чытачоў дзіцячую гульню-самаклейку на Адвэнт. Яе iдэя ў тым, каб заахвоціць дзяцей да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Гульня выканана, як мазаіка. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак, наклейваючы каляровыя элементы на шаблон з контурамі малюнка.rozhdestvo_2017koler

Гульня-пазл на Адвэнт вельмі папулярная ў парафіях падчас раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад сясцёр або святара яе элементы. Напрыканцы тыя, каму ўдалося сабраць увесь малюнак гульнi, атрымліваюць падарункі.

Але адвэнтовую гульню-самаклейку можна выкарыстаць і дома. Напрыклад, бацькі могуць патлумачыць дзецям аб неабходнасці зрабіць нейкі добры ўчынак: атрымаць добрую адзнаку ў школе, памыць посуд, выгуляць сабаку ці памагчы з урокамі браціку або сястрычцы. За кожны добры ўчынак дзіця атрымлівае элемент-самаклейку і запаўняе гульню. Такім чынам, зрабіўшы добрыя ўчынкі напрацягу Адвэнту і сабраўшы ўсе пазлы, дзеці атрымліваюць асалоду ад гульні, разумеюць патрэбу дабра і канешне могуць разлічваць на падарунак ад мамы і таты.

rozhdestvo_2017

Гульня-самаклейка на Адвэнт памерам А4 распрацавана ў рэдакцыі “Каталіцкага Весніка”. Мастачка – Вольга Будкіна з Глыбокага.

Каб замовіць гульню-самаклейку можна:

  1. Напісаць ліст у рэдакцыю па адрасе:
    вул. Савецкая, 1,
    211800 г. Глыбокае, Віцебская вобласць
  1. Патэлефанаваць па нумары +375 29 736 53 07 (з 9 да 18 гадзін, акрамя нядзелі).
  2. Напісаць нам на э-мэйл: katalickivesnik@gmail.com. У загалоўку ліста, калі ласка, пазначце тэму «Адвэнтовая гульня».
  3. Скласці замову праз суполку УКантакце.

Кошт гульнi-пазла 1 рубель. Пры замове ад 10-ці штук кошт за гульню – 80 кап. У камплект гульні ўваходзіць: шаблон з контурамі на цвёрдым картоне і каляровы малюнак-пазл на паперы-самаклейцы.

Увага!!!

Ёсць магчымасць замовіць адвэнтовы каляндар-гульню для дзяцей з мінулага года. Кошт аднаго календара 80 капеек. Пры замове ад 10-ці штук кошт за каляндар – 60 кап.

advent_logokvaratiki_na_kalendar_logo

Гульня-самаклейка i каляндар высылаюцца накладзеным плацяжом. Пакупніку неабходна будзе аплаціць выдаткі па перасылцы.

Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка” усім жадае плённага Адвэнту!

для друку для друку