Каталіцкі святар уратаваў сотні мусульманаў у Афрыцы

Нядаўна свет даведаўся пра подзвіг яшчэ аднаго каталіцкага святара. Гэтым разам з Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі. Айцец Бернард Кінві атрымаў за сваю дзейнасць на карысць міру ўзнагароду Міжнароднай няўрадавай арганізацыяй Human Rights Watch.

Гэты святар, рызыкуючы ўласным жыццём выратаваў ад смерці і пакутаў сотні мусульманаў у страшэнным этнічна-рэлігійным канфлікце, які разгарэўся ў сакавіку 2013 года.

f161b24e-49cf-441b-ab09-ae36fdea815f-620x372

Полымя вайны

Да нядаўнага часу ў ЦАР адсутнічалі рэлігійныя канфлікты. Насельніцтва ў гэтай краіне налічвае 4,5 млн чалавек, сярод якіх 15% — гэта мусульмане, а рэшта – хрысціяне і анімісты. У сакавіку 2013 года мусульманскія паўстанцы захапілі ўладу і пачаўся крывавы пераслед хрысціянаў. У адказ на гэта хрысціяне арганізавалі народнае апалчэнне і пачалі пераследаваць мусульманаў. Паміж молатам і накавальняй апынуўся айцец Бернард Кінві са сваёй святарскай паслугай.

A-woman-carrying-her-belo-012

Каталіцкі святар памагае мусульманам

Айцец Бернард з’яўляецца манахам ордэна каміліанцаў і апякуецца шпіталем Каталіцкай місіі ў Босімптыль, мястэчку на паўночным захадзе ЦАР. Аднойчы адбыўся напад апалчэнцаў на Босімптыль і 80 мусульманаў было забіта. Айцец Бернард Кінві некалькі дзён хадзіў па ваколіцах, дзе адбылася трагедыя, і шукаў тых, хто выжыў. Яму ўдалося знайсці і ўратаваць некалькі соцень мусульманаў, сярод якіх – дзеці і жанчыны. Ён адчыніў дзверы каталіцкага храма і шпіталя для ўцекачоў-мусульманаў. Неаднойчы святар чуў у свой адрас пагрозы смерці з розных бакоў. Нападнікі не маглі зразумець, чаму каталіцкі святар ратуе ворагаў-мусульманаў?

Father Bernard Kenvi helps a Muslim child climb down from an open truck in Bossemptele

Як сам ён прызнаецца, часам выдавалася, што смерць ужо блізка. “У некаторыя моманты да мяне падступаў страх. Але я калісьці склаў прысягу памагаць тым, хто ў патрэбе, нават коштам свайго жыцця. І вось надышоў момант выканаць прысягу не толькі на словах. У мяне не было іншага выбару, як толькі застацца і памагаць”.

Апрача ратавання жывых Бернард займаўся пахаваннем забітых. Гэта выклікала насмешкі нападнікаў, якія казалі: “Ойча, у нас свая работа, у цябе – свая. Мы іх забіваем, а ты іх хаваеш”. Некалькі месяцаў айцец Бернард не мог нармальна спаць. Ён баяўся за лёс сваіх падапечных, што вось прыйдзе дзень, калі нападнікі выканаюць свае пагрозы і нападуць на місію. Але крок за крокам, начамі святар пачаў вывозіць уцекачоў у суседні Камерун.

Любоў перамагае

Айцец успамінае: “Ноччу я выйшаў, каб памагчы ўцекачам пагрузіцца на машыны. На дарозе заўважыў 200 чалавек. Падышоў бліжэй і пабачыў, што жыхары-немусульмане памагалі мусульманам залазіць на машыны. У іх былі талісманы на шыях. Гэта былі апалчэнцы. Яны пачалі памагаць”. Падчас канфлікту пас ловах айца Бернарда спачатку апалчэнцы забівалі мусульманаў аднаго за другім. Але пазней іх стаўленне змянілася. Яны пачалі прывозіць ўцекачоў у місію. Некаторыя хрысціяне ноччу хавалі мусульманаў у сябе дома, а потым прыходзілі да айца і прасілі для іх прытулку ў місіі.

Father Bernard Kenvi helps a Muslim man climb down from an open truck in Bossemptele

Сітуацыя ў ЦАР усё яшчэ напружаная, але мірная. У многім дзякуючы такім людзям, як айцец Бернард, які не маючы палітычнага ўплыву, вялікіх грошай і тэхнікі сваім ахвярным подзвігам уратаваў сотні людзей.

Паводле theguardian.com, hrw.org.

для друку для друку