Каталіцкі Касцёл у Нігеры «зачыняецца»

300px-Niger_orthographic_projection.svg_Епіскапат Нігера прыпыніў ўсю дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне «да далейшага паведамлення».

Гаворка ідзе пра дзейнасць парафій, школ, медыцынскіх цэнтраў і дабрачыннай дзейнасці. Такое рашэнне стала вынікам «разграблення цэркваў і інфраструктуры ўстаноў, апаганьванне месцаў набажэнства», — сказана ў заяве.

Нагадаем, 17-18 студзеня ў Нігеры адбыліся масавыя беспарадкі, падчас якіх мясцовыя ісламісты, пратэстуючы супраць карыкатур у французскім часопісе «Charlie Hebdo», падпальвалі каталіцкія храмы і ўстановы. Было знішчана 45 цэркваў, 5 гасцініц, 36 пунктаў з напоямі, адзін дзіцячы дом, абрабавана і падпалена хрысціянскуая школа.

Рэспубліка Нігер — дзяржава ў Заходняй Афрыцы, насельніцтва якой складае больш за 15 млн. чалавек. Па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу Нігер знаходзіцца на адным з апошніх месцаў у свеце. Іслам суніцкага толку вызнаюць 80% насельніцтва, абарыгенныя культы і хрысціянства — 20%. Большасць хрысціян — каталікі, але ёсць невялікія супольнасці евангелістаў.

Па матэрыялах CREDO са спасылкай на fides.org

для друку для друку