Каталіцкая парафія ў Росіцы запрашае на свята «Зямля пад белымі крыламі»

rosica__kliokАйцец Чэслаў Курэчка МІС запрашае ў Росіцу на свята «Зямля пад белымі крыламі», якое запланавана на 30 красавіка 2016 года.

Асноўныя ідэі свята:
— абарона беларускіх сем’яў перад сучаснымі выклікамі;
— малітва за Беларусь;
— клопат аб навакольным асяроддзі ў Беларусі.

«Бусел – сімвал Беларусі і сімвал сям’і. Хочацца падкрэсліць гэтым святам неабходнасць абароны нашай Бацькаўшчыны і сям’і ад усялякага зла. Калі ў беларусаў будуць святыя і добрыя сем’і, ніякая бяда нам не страшная. І канешне, мяне як аматара прыроды, хвалюе экалагічны стан нашай зямлі. Папа Францішак заклікае ў сваёй энцыкліцы «Laudato si» бараніць прыроду, бо яна – Божы дар. Таму вось такім птушыным святам, спадзяюся, нам удасца яшчэ раз нагадаць пра сур’ёзныя выклікі нашага часу і заахвоціць людзей змагацца з імі”, — падзяліўся святар пра сваю новую мару.

Праграма:
11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, магчымасць прыступіць да сакраманту пакаяння;
11.30 – канферэнцыя «Экалогія сям’і» (а. Віталь Сапега ОР);
12.00 – святая Імша;
13.00 – паэтычная праграма;
14.00 – пачастунак у летнім кафэ «У бусла».

для друку для друку