Католікі ў Волме збіраюць грошы на адбудову згарэлай плябаніі

У Волме ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Стаўбцоўскім дэканаце, дзе 25 лістапада ў выніку пажару згарэла парафіяльная плябанія, католікі збіраюць грошы на адбудову.

Агонь цалкам знішчыў будынак старой школы, які з пачатку 2000-х гадоў быў прыстасаваны пад плябанію і парафіяльны дом, дзе жыў кс. пробашч Валянцін Станкевіч, а таксама праводзіліся заняткі па катэхезе і ўсе парафіяльныя мерапрыемствы.

У пажары загінулі парафіяльныя дакументы, кнігі і ўсе асабістыя рэчы святара, які цяпер жыве ў суседняй парафіі.

Аказаць дапамогу пастыру і вернікам можна, пералічыўшы грошы на разліковы рахунак супольнасці:

Р.р. BY81ВАРВ30153255200100000000

Код банка ВІСВАРВВY2Х

Белаграпромбанк

УНП 600403372

Прызначэнне плацяжу — добраахвотнае ахвяраванне.

Krynica.info

для друку для друку