Католікі Беларусі правялі Дзень перапрашэння за злачынствы савецкага атэізму

Згодна з пастановай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ва Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Касцёле ў Беларусі праходзіў Дзень перапрашэння.

dzenperapraszennja

Кс. Ігар Лашук падчас наведвання зачыненага і закінутага касцёла ў в. Лоск

У гэты дзень падчас кожнай святой Імшы адбываліся «набажэнствы перапрашэння» за знявагу святыняў, духоўных асобаў, за грахі вернікаў і ўсялякае зло беларускага народа.

З гэтай нагоды пробашч парафіі Святога Міхаіла Арханёла ў в. Багданава Ігар Лашук наведаў пакінуты, зачынены і закінуты касцёл у в. Лоск, што на Валожыншчыне.

Гэтая святыня была асвечана ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

dzen perapraszennja1

Магіла апошняга пробашча, які працаваў у в. Лоск

Святар памаліўся за душу апошняга пробашча, які там працаваў і пахаваны каля гэтага касцёла.

для друку для друку