Каталіцкі гурт “The Crossway” з Баранавіч выступіў у Браславе

Выступ адбыўся ў аўторак 24 ліпеня і быў прымеркаваны да Дзён моладзі Віцебскай дыяцэзіі, якія праходзілі ў Браславе з 23 па 25 ліпеня.

Падобнае мерапрыемства ўпершыню праводзілася па-за тэрыторыяй парафіі – на сцэне кавярні “Пляж”. Сама кавярня размешчана на беразе самага вялікага браслаўскага возера Дрывяты.

Па рэакцыі маладых людзей было відаць, што выступ гасцей з Пінскай дыяцэзіі ім вельмі спадабаўся.

Трэба адзначыць, што са сцэны гучалі не толькі песні, але павучальныя жыццёвыя гісторыі ад ксяндза Паўла Рудзьмана, які адначасова з’яўляецца лідарам гурта “The Crossway”.

Сама назва гурта перакладаецца як скрыжаванне. Па словах ксяндза Паўла, моладзь заўсёды знаходзіцца на скрыжаванні шляхоў і пастаянна мусіць выбіраць. Можна выбраць шлях пазітыўны, а можна негатыўны. І гурт “The Crossway” дапамагае выбіраць правільную дарогу ў жыцці.

Зміцер Лупач, тэкст і фота

Леанід Юрык, відэа

Працяг будзе

для друку для друку