- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Каталіцкі ансамбль “Крыпта” прыняў удзел у VI Маскоўскім міжканфесійным марафоне

[1]28 сакавіка ансамбль “Крыпта” араторыя парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве прыняў удзел у VI Маскоўскім міжканфесійным марафоне, які стартаваў 20 сакавіка і працягнецца да 19 мая. Хлопцы выканалі тры творы: «Алілуя» Гендэля, капрыс №13 Паганіні і попуры з рок-оперы Ўэбера “Езус Хрыстус ­– суперзорка”.

Перад пачаткам канцэрту гасцей марафона, якія сабраліся ў мемарыяльнай сінагозе на Паклоннай гары, павіталі прадстаўнікі Урада Масквы, яўрэйскага культурнага цэнтра, а таксама прадстаўнікі розных канфесій.

Перад выступам ансамбля “Крыпта” з прывітальным словам да прысутных звярнуўся пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. Уладзімір Кабак.

[2] [3]

Вольга Дубягіна, тэкст і фота
Рускатолик.рф [4]

Больш здымкаў тут [4]