Каталіцкая моладзь Шчучына праслаўляла Бога на вуліцах свайго горада

Апошнія дні лета сталі добрай нагодай для маладых людзей сабрацца разам. Перш чым скіравацца на месцы вучобы, яны супольна праводзяць гэтыя апошнія хвіліны адпачынку, чаму часта спрыяе добрае надвор’е.

Каталіцкая моладзь Шчучына выйшла на вуліцы, каб спевам і танцам праслаўляць Бога. Як адзначаюць самі маладыя людзі, гэта сведчанне дзялення верай, якую яны жадаюць усведамляць і дзяліцца ёю з іншымі.

Такое сведчанне і такая евангелізацыя патрэбныя сёння нашаму грамадству. Шмат людзей, прынамсі з цікавасці, затрымліваецца побач з гэтымі маладымі вернікамі, каб услухацца ў змест слоў, якія яны спяваюць. Напэўна, кагосьці гэтыя словы дасягнуць або нават прасякнуць да глыбіні.

Таму ёсць надзея, што дзякуючы такім спевам і такім евангелізацыйным вечарам наша грамадства стане крыху лепшым, нашыя гарады стануць больш спакойнымі, а краіна будзе жыць у гармоніі з Богам.

Кс. Юрый Марціновіч, grodnensis.by

для друку для друку