- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Касцёл святога Барталамея ў Вільні будзе цалкам беларускім

biskup [1]27 лютага дапаможны віленскі каталіцкі біскуп Арунас Панішкайціс прыняў у сябе прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый Вільні.

Падчас аўдыенцыі біскуп зазначыў, што касцёл святога Барталамея мусіць стацца толькі беларускім і набажэнствы ў ім будуць адбывацца толькі па-беларуску.

Зараз галоўная задача — знайсці для гэтай мэты адпаведнага душпастыра. Біскуп паабяцаў для гэтага ўсё зрабіць. Ён таксама перадаў словы прывітання і падтрымкі ад віленскага мітрапаліта Гінатараса Грушаса, які цалкам падзяляе гэту пазіцыю і таксама паабяцаў зрабіць усё, каб беларусы ў Віленскай архідыяцэзіі мелі магчымасць да паўнавартаснага беларускага рэлігійнага жыцця, паведамляюць westki.info. [2]

Арунас Панішкайціс паведаміў, што яму вельмі падабаецца беларуская мова, якую ён пакуль не цалкам разумее. Біскуп паабяцаў больш дэталёва заняцца беларускай мовай і гісторыяй Беларусі, падрабязна распытаў пра беларускія арганізацыі Вільні, іх жыццё і дзейнасць.

krynica.info [3]