Касцёл Польшчы выступіў супраць пакарання жанчын за аборт

zanchyna_dzicjaПольскія біскупы занялі моцную і выразную пазіцыю ў дыскусіі аб магчымасці пакарання жанчын за аборт. З гэтай нагоды Канферэнцыя біскупаў Каталіцкай царквы ў Польшчы падпісала адпаведную заяву.

У сувязі з абмеркаваннем пытання аб абароне чалавечага жыцця Канферэнцыя польскіх біскупаў падкрэслівае, што кожнае чалавечае жыццё з’яўляецца фундаментальнай каштоўнасцю і недатыкальнае. Яго абарона з’яўляецца абавязкам кожнага, незалежна ад светапогляду.

З такім заклікам біскупы звяртаюцца да людзей добрай волі, маці і бацькаў, лекараў і акушэрак, а таксама дзякуюць за ўдзел у рухах, асацыяцыях pro life, паведамляе deon.pl.

У той жа час біскупы заяўляюць, што не падтрымліваюць пакаранне жанчын, якія зрабілі аборт. Гэтыя пытанні вырашае Касцёл у сакраманце пакаяння ў адпаведнасці з нормамі кананічнага права. Дэтэрмінанты жанчын, якія вырашылі зрабіць аборт, складаныя і разнастайныя, гаворыцца ў заяве.

«Зрабіце ўсё магчымае, каб кожная жанчына, якая мае намер перапыніць цяжарнасць, была акружаная усёабдымнай і добрай апекай, медыцынскай, матэрыяльнай, псіхалагічнай і юрыдычнай дапамогай», — падкрэсліваюць біскупы.

Нагадаем, што ў Польшчы цалкам забаранілі аборты

katolik-gomel.by

для друку для друку