Касцёльных арганістаў запрашаюць на практыкум па літургічнай музыцы

22 жніўня ў касцёле святых Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы (Ляхавіцкі раён) адбудзецца практыкум па літургічнай музыцы для касцёльных арганістаў.

Падчас практыкуму будуць закранутыя пытанні метадалогіі гарманізацыі касцёльнага спеву, аранжыроўкі літургічных твораў, прэлюдавання перад спевам, выканання арганнага рэпертуару падчас святой Імшы і іншыя пытанні, якія будуць цікавіць удзельнікаў.

Майстар-клас праводзіць Даніэль Прайзнер — галоўны арганіст у касцёле бл. Анэлі Салявы ў Кракаве, намеснік дырэктара Міжнавучальнага інстытута касцёльнай музыкі (Польшча), аўтар ідэі і стваральнік праграмнай і арганізацыйнай канцэпцыі Салезіянскай школы арганістаў у Пшэмыслі, дацэнт Акадэміі музыкі ў Кракаве, канцэртуючы арганіст, лаўрэат міжнародных конкурсаў.

Пасля практыкуму Даніэль Прайзнер выступіць з канцэртам арганнай музыкі.

Практыкум запланаваны ў межах Арганнай акадэміі, якая будзе праходзіць з 21 па 24 жніўня.

Расклад поўнай праграмы майстар-класаў:

21 жніўня, пятніца

10.00–17.40 — майстар-клас па арганным выканальніцтве

22 жніўня, субота

10.00–12.00 — майстар-клас па арганным выканальніцтве

12.00–15.00 — практыкум па літургічнай музыцы для касцёльных арганістаў

16.00 — канцэрт арганнай музыкі (Даніэль Прайзнер)

23 жніўня, нядзеля

13.30 — канцэрт арганнай музыкі (удзельнікі майстар-класаў)

24 жніўня, панядзелак

10.00–17.40 — майстар-клас па арганным выканальніцтве

Колькасць удзельнікаў абмежаваная, таму арганізатары просяць загадзя паведаміць пра жаданне ўдзельнічаць у праграме на электронны адрас argan@tut.by.

Catholic.by

для друку для друку