- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Касцёл у Літве: 862 святары і тры семінарыі (статыстыка)

[1]Каталіцкі Касцёл у Літве налічвае сёння 2 млн 350 тысяч вернікаў, што складае амаль 77 працэнтаў усіх жыхароў Літвы.

Штогод у касцёлах тут хрысцяць каля 27 тысяч немаўлят і ўдзяляюць сакрамэнт сужэнства амаль васьмі тысячам нарачоных.

У Літве сем дыяцэзій, з якіх дзве – архідыяцэзіі. У краіне 1025 касцёлаў і капліц, у якіх нясуць служэнне 862 святары, 17 біскупаў (з якіх 7 біскупаў на пенсіі) і адзін кардынал.

Касцёл прадстаўлены ў Літве 708 каталіцкімі парафіямі і трыма семінарыямі. У краіне працуе 10 прыватных каталіцкіх школ, у 13-ці грамадскіх школах каталіцтва вывучаецца асобным прадметам. У Літве працуюць 33 каталіцкія арганізацыі, 10 каталіцкіх музеяў, 8 дабрачынных фондаў.

У Літве 13 кляштараў, у якіх працуюць 148 манахаў. Таксама на тэрыторыі краіны нясуць сужэнне 602 манахіні з прадстаўленых 48 манаскіх Кангрэгацый.

Catholic.by [2]