- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Касцёл у Ганконгу выдаў новыя прадпісанні адносна абароны і прафілактыкі ад каранавіруса

[1]У апублікаваным дакуменце Касцёл у Ганконгу заклікае вернікаў сумленна выконваць прадпісанні, каб максімальна прадухіліць распаўсюджванне віруса.

Перш за ўсё, вернікі абавязаны насіць маскі, нават у святыні. Не павінны ўдзельнічаць у святой Імшы, уключаючы нядзелю, тыя, хто меў нейкі кантакт з людзьмі ці месцамі, якія, магчыма, быць заражаныя вірусам.

Ужыванне святой вады пры ўваходзе ў касцёлы часова забаронена, святая Камунія ўдзяляецца толькі ў рукі. Нельга таксама даваць спецыяльнае благаслаўленне дзецям, толькі агульнае для ўсіх.

У той жа час былы ардынарый Ганконга, кардынал Джон Тонг Хон заклікае вернікаў маліцца і практыкаваць хрысціянскія цноты, каб падтрымаць урад і народ краіны ў барацьбе з віруснай эпідэміяй.

Паводле gosc.pl [2]