Касцёл у Беларусі мае 5 новых святароў і аднаго дыякана

27 чэрвеня ў Гродне і Мінску біскупы ўдзялілі сакрамант пасвячэння ў ступені прэзбітэрату і дыяканату.

У катэдральным касцёле Святога Францішка Ксаверыя ў Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскае пасвячэнне чатыром дыяканам, трое з якіх з’яўляюцца выпускнікамі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, а адзін – выпускніком Вышэйшай духоўнай семінарыі рэдэмптарыстаў у Тухаве (Польшча).

У мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяліў сакрамант пасвячэння ў ступені прэзбітэрату і дыяканату двум выпускнікам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.

Новапрэзбітэрамі і дыяканам сталі:

  • Ксёндз Яўген Амасёнак нарадзіўся 8 сакавікa 1987 г., паходзіць з парафіі св. Андрэя, апостала, у Слоніме.
  • Ксёндз Aндрэй Струкель нарадзіўся 19 лістападa 1993 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.
  • Ксёндз Томаш Мікалайчык нарадзіўся 1 красавікa 1996 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.
  • Айцец Максім Лабкоў CSsR нарадзіўся 2 жніўня 1988 г., паходзіць з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (дэканат Гродна-Усход).
  • Ксёндз Павел Сідарэнка паходзіць з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.
  • Дыякан Юрый Рашатко паходзіць з мінскай катэдральнай парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі.

Па матэрыялах grodnensis.by і catholic.by

для друку для друку