«Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі адкрыў дабрачынную тэлефонную лінію

«Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас»» Гродзенскай дыяцэзіі інфармуе аб тым, што адкрыта дабрачынная тэлефонная лінія па прыёме платных званкоў ад жыхароў Беларусі.

Пазваніць можна па нумары: 89 02 214 22 22.

Кошт званка – 3 рублі.

Сабраныя сродкі будуць накіраваны на аказанне дапамогі дзецям са шматдзетных, няпоўных і замяшчаючых сем’яў, людзям з інваліднасцю, а таксама грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

«Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі заклікае такім чынам падтрымаць людзей, якія знаходзяцца ў патрэбе. «Падорым часцінку цеплыні разам!» – заахвочваюць ініцыятары праекта.

grodnensis.by

для друку для друку