«Карытас» запрашае на дабрачынны калядны кірмаш

Кірмаш будзе праходзіць у нядзелю 18 снежня, з 9 00 да 15 00 гадзіны, на тэрыторыі касцёла свв. Сымона і Алены (Чырвоны Касцёл)

Падчас акцыі «Карытас» прадставіць вырабы і калядныя падарункі, зробленыя рукамі валанцёраў разам з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Будзе магчымасць набыць  каляндар «Карытас».

Таксама кожны жадаючы зможа падрабязней даведацца пра дзейнасць, якая вядзецца ў арганізацыі.

«Калядная акцыя» праводзіцца штогод і як паказвае практыка менавіта праз падобныя акцыі можна прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем людзей жывучых у нястачы. Далучаючыся да гэтай акцыі- вы падтрымліваеце дабрачынныя праекты «Карытас».

Хто ведае, каму наступнаму будзе патрэбна дапамога?

caritas.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі