«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў калядную сустрэчу для самотных людзей

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі правяла калядную сустрэчу для самотных людзей. Пасля святой Імшы ў катэдральным касцёле ўдзельнікі былі запрошаныя ў памяшканне Карытас, дзе іх чакаў пачастунак і падарункі.

На сустрэчы прысутнічалі біскуп Алег Буткевіч і дырэктар “Карытас” ксёндз Андрэй Аніскевіч. Яны пагутарылі з удзельнікамі пра калядныя традыцыі, надзённыя радасці і праблемы.

Такія сустрэчы, падчас якіх самотныя людзі могуць пабыць разам у атмасферы сяброўства, паразмаўляць з цікавымі асобамі, медыкамі, псіхолагамі, “Карытас” плануе праводзіць і далей.

“Карытас” Віцебскай дыяцэзіі шчыра дзякуе Мальтыйскай Службе Дапамогі за фінансавую падтрымку ў набыцці патрэбнага абсталявання для такіх сустрэч.

С. Дар’я Галубкова

для друку для друку