«Карытас» правядзе ў Мінску дабрачынную калядную акцыю

Holidays_Christmas_wallpapers_The_best_gifts_at_Christmas_011397_2920 снежня на тэрыторыі Касцёла свв. Сымона і Алены ў Мінску пройдзе дабрачынная калядная акцыя, арганізаваная “Карытас”.

«Калядная акцыя» будзе праходзіць у нядзелю 20 снежня, з 9-ай да 15-ай гадзіны, на тэрыторыі Чырвонага Касцёла.

Падчас акцыі кожны дыяцэзіяльны «Карытас» прадставіць вырабы і калядныя падарункі, зробленыя рукамі валанцёраў разам з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Таксама кожны жадаючы зможа падрабязней даведацца пра дзейнасць, якая вядзецца ў «Карытас».

«Калядная акцыя» праводзіцца штогод і як паказвае практыка менавіта праз падобныя акцыі можна прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем людзей жывучых у нястачы.

“Далучаючыся да гэтай акцыі, Вы падтрымліваеце дабрачынныя праекты “Карытас”. Хто ведае, каму наступнаму будзе патрэбна дапамога?”— адзначаюць арганізатары.

для друку для друку