Кармэлітанкі з Брэста запрашаюць моладзь на рэкалекцыі

Сёстры кармэлітанкі Дзіцятка Езус запрашаюць моладзь ад 16 гадоў на рэкалекцыі ў Брэст з 13 па 15 красавіка. Асаблівасцю рэкалекцый стане малітоўнае засяроджанне і цішыня.

Падчас малітоўнай сустрэчы ўдзельнікі будуць разважаць над сваімі адносінамі з жывым Богам, асэнсаваннем Яго прысутнасці ў штодзённасці і пазнаннем сябе як Божага дзіцяці. Рэкалекцыі правядзе кс. Валерый Марціноўскі.

Пачатак 13 красавіка св. Імшой у 19.00. З сабою трэба мець зменны абутак.

Запіс трывае да 11.04 па тэлефоне +375292414591 (с. Вераніка)

catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі