Кардынал з Філіпін заспявае падчас бясплатнага канцэрту

RV3573_ArticoloФіліпінскі кардынал Луіс Антоніа Тагле, які нядаўна быў абраны старшынёй “Caritas internationalis”, выступіць падчас аднаго з канцэртаў музычнага фестывалю, які пройдзе 29-31 мая 2015 г. у базыліцы св. Себасцьяна ў Маніле.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, ідэя арганізатараў праекта – “евангелізацыя праз духоўную музыку”. Яны тлумачаць, што хочуць падзяліцца “духам рэлігійнай музыкі як свайго роду малітвы, істотнага элементу хрысціянскага жыцця і каштоўнага спосабу распаўсюджвання радасці Евангелля”. Арцыбіскуп Манілы заспявае 30 мая падчас бясплатнага канцэрту разам з двума хорамі.

Музычны талент іерарха стаў шырока вядомы ў 2009 г. пасля выступлення з катэдральным хорам ў дыяцэзіі Імус, пастырам якой ён з’яўляўся на той час.

Пазней, як арцыбіскуп сталіцы Філіпін, ён спяваў падчас канцэртаў, накіраваных на збор сродкаў для сацыяльнай дзейнасці сваёй архідыяцэзіі.

для друку для друку