Кардынал Паралін аб магчымай адгартацыі Папы

paralinНа думку кардынала Дзяржасакратара Пьетра Параліна, калі папа Францішак прыме рашэнне аб выданні дакументу на падставе Канчатковага дакладу XIV Генаральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, то зробіць гэта ў бліжэйшы час.

“Жалеза куецца, пакуль гарачае”, — сказаў ён і дадаў, што хутчэй за ўсё гаворка пойдзе пра Апостальскую адгартацыю. “Перш за ўсё неабходна паглядзець, што жадае зрабіць Папа. Я думаю, што гэта не зойме шмат часу, таму што звычайна, падобныя рэчы трэба рабіць у адносна кароткі тэрмін, бо інакш яны крыху губляюць сваю сілу, сваю моц”, — падзяліўся сваімі думкамі бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца на заканчэнне канферэнцыі прысвечанай 50-годдзю дэкларацыі Другога Ватыканскага Сабора “Nostra aetate”, якая прайшла 28 кастрычніка 2015 г. у Папскім Грыгарыянскім універсітэце.

Кардынал Паралін нагадаў, што сінадальная асамблея на тэму сям’і, якая праходзіла 4-25 кастрычніка ў Ватыкане, перадала Пантыфіку свае разважанні, у выглядзе Канчатковага дакладу. Звычайна на іх аснове Папы выдаюць асабісты дакумент. “Я думаю, што ў гэты раз здарыцца тое самае”, — сказаў кардынал Дзяржсакратар і нагадаў, што Святы Айцец ужо прыняў рашэнне аб публікацыі Канчатковага дакладу Сінода – пажадаў, каб яго змест стаў агульнавядомым.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі