Кардынал Кох: “Ісламская дзяржава” – сатанінская арганізацыя

Koch“Ісламская дзяржава” – гэта сатанінская тэрарыстычная арганізацыя, сказаў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, які выступіў на міжнародным экуменічным кангрэсе ў Швэбіш-Гмюнд недалёка ад Штутгарта ў Германіі.

Ён адзначыў, што паслядоўнікі Хрыста з’яўляюцца сёння найбольш пераследаванай рэлігійнай групай у свеце. “У каля 25 краінах хрысціяне рызыкуюць страціць жыццё”, — сказаў ватыканскі іерарх. “Дзіўнай з’явай” ён назваў той факт, што гэты пераслед не займае занадта шмат месца ў сродках масавай інфармацыі.

Полемізуючы з меркаваннем, што напады на хрысціян належаць да мінулага, кардынал Кох падкрэсліў, што і сёння хрысціянства мае шмат мучанікаў. Адной з груп, якія іх забіваюць, з’яўляецца тэрарыстычная арганізацыя “Ісламская дзяржава”, падкрэсліў ён.

Ватыканскае радыё

для друку для друку