Карабель-бальніца імя Папы Францішка будзе дапамагаць жыхарам Амазоніі

Ілюстрацыйнае фота

Карабель-бальніца імя Папы Францішка будзе несці медыцынскую дапамогу жыхарам Амазоніі. Падчас плавання ён пераадолее каля тысячы кіламетраў шляху.

Святы Айцец благаславіў праект, у якім удзельнічаюць урачы розных спецыяльнасцей. Яны плануюць аказаць дапамогу сотням тысяч бразільцаў, якія жывуць далёка ад бальніц.

Падчас плавання медыцынскі карабель наведае 12 муніцыпалітэтаў, размешчаных уздоўж ракі, дзе пражываюць каля 700 тыс. чалавек. Для многіх з іх гэта адзіная магчымасць сустрэцца з урачом, асабліва са спецыялістам у адмысловай сферы. На борце судна ёсць, сярод іншага, лабараторыя, дзе можна зрабіць асноўныя аналізы, аптэка, аперацыйныя залы, а таксама дыягнастычная частка, абсталяваная рэнтгенаўскім, ультрагукавым і мамаграфічным апаратамі.

Папа Францішак падзякаваў усім, хто ўдзельнічае ў праекце, які, як сам падкрэсліў, прынясе шмат добрага людзям.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку