Канцлер кс. Адам Дынак павіншаваў пацыентаў віцебскіх шпіталяў

IMG_0059Традыцыйна падчас фестывалю “Дні Хрысціянскай культуры” Віцебская дыяцэзія ладзіць наведванне хворых у шпіталях.

29 і 30 снежня канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Адам Дынак наведаў УЗ «Віцебская дзіцячая абласная клінічная бальніца» і УЗ “Віцебская абласная клінічная бальніца”, сустрэўся з медыкамі і іх пацыентамі.

Для дзяцей, якія ў калядны час апынуліся на шпітальным ложку, святар прыгатаваў святочныя паштоўкі з выявай Святой Сям’і і салодкія пачастункі. У аддзяленне дзіцячай рэанімацыі перададзены пялёнкі, пашытыя рукамі законных сясцёр. Ксёндз-канцлер пажадаў усім хуткага выздараўлення і шчаслівых Свят Божага Нараджэння і Новага года.

Людміла Ярмолава

для друку для друку