Кансультатыўную міжканфесійную раду Беларусі дапоўнілі юдэі і пратэстанты

w53Рада была створана ў 2008 годзе, у яе склад увайшлі кіраўнікі ўсіх 25 рэлігійных аб’яднанняў рэспубліканскага ўзроўню.

Па выніках пасяджэння Кансультатыўнай міжканфесійнай рады ў апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леаніда Гулякі зацверджаны новы склад Кансультатыўнай міжканфесійнай рады. У яе ўключаны старшыня Юдэйскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Рыгор Хайтовіч, епіскап рэспубліканскага рэлігійнага аб’яднання «Аб’яднаная Царква хрысціян веры евангельскай у Беларусі» Сяргей Цвор і старшыня Праўлення рэспубліканскага рэлігійнага аб’яднання Новаапостальскай царквы ў Беларусі Аляксандр Шаркоўскі.

Кансультатыўная міжканфесійная рада была створана ў Беларусі ў 2008 годзе, у яе склад увайшлі кіраўнікі ўсіх 25 рэлігійных аб’яднанняў рэспубліканскага ўзроўню. У палажэнні аб Радзе гаворыцца, што яна дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі, Законам «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», іншымі актамі заканадаўства. Рада ў межах сваёй кампетэнцыі рыхтуе прапановы па ўдасканаленні ўзаемадзеяння рэлігійных арганізацый, прадстаўнікі якіх уваходзяць у склад Рады, адзін з адным і з органамі дзяржаўнага кіравання. Рада не ўмешваецца ва ўнутраныя справы рэлігійных арганізацый.

У задачы Рады ўваходзіць садзейнічанне захаванню і ўмацаванню міжканфесійнага міру і згоды ў Беларусі, падтрыманне традыцый верацярпімасці і талерантнасці, міжканфесійнага дыялогу паміж прадстаўнікамі розных канфесій і рэлігійных напрамкаў. Таксама сярод задач Рады — дапамога ў арганізацыі міжканфесійных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне распаўсюджвання міжканфесійнай варожасці, распаўсюджванне ідэй талерантнасці і верацярпімасці.

У склад Рады могуць уваходзіць грамадзяне Беларусі і пастаянна пражываючыя ў Беларусі замежныя грамадзяне — прадстаўнікі зарэгістраваных рэлігійных аб’яднанняў.

katolik-gomel.by

для друку для друку