- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Кансэкраванае жыццё — што гэта? (відэа)

З 1997 года 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле было ўстаноўлена Янам Паўлам ІІ, сёння ўжо святым, як Дзень кансэкраванага жыцця, прысвечаны малітве за асобаў, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу ў розных манаскіх ордэнах і кангрэгацыях, а таксама ў свецкіх інстытутах. У гэты дзень паўсюдны Касцёл асабліва моліцца за гэтых асоб.

Прадстаўляем відэапрэзентацыі некаторых кангрэгацый, якія працуюць у Беларусі.

Кангрэгацыя сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі:

Кангрэгацыя сясцёр Францішканак Сям’і Марыі:

Кангрэгацыя сясцёр Дамініканак:

Малітва за манахінь [1]

Усемагутны вечны Божа! Ты вызваліў Тваіх слугаў ад небяспекі свету і заклікаў іх наследаваць Твайго Сына. Зрабі так, каб яны верна жылі паводле Евангелля, падаючы жывы прыклад іншым. Пане, ласкава прымі нашу малітву і дапамажы тым, якія абяцалі Табе ўбоства, чысціню і паслухмянасць. Умацуй ў іх любоў да Цябе і блізкіх. Хай з Тваёй дапамогай яны назаўжды застануцца вернымі сваім абяцанням. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.