«Канікулы з Богам» прайшлі ў Шчучыне

w_6 (74)Кожнае лета найбольш чаканым момантам для дзяцей і моладзі са шчучынскай парафіі з’яўляюцца «Канікулы з Богам», падрыхтаваныя айцамі піярамі. Штогадовае спатканне самых малодшых парафіян з супольнай малітвай, песнямі, гульнямі і інтэграцыйнымі танцамі яднае каля паўтысячы асоб.

Сёлетнія “Канікулы з Богам” прайшлі з 16 па 23 жніўня. Яны былі прысвечаны апякунцы парафіі, св. Тэрэзе з Авілі, з нагоды 500-годдзя з дня яе нараджэння. Кожны дзень старэйшая моладзь і выхавацелі рыхтавалі сцэнкі і пантамімы, якія паказвалі гледачам жыццё і справу, якую пакінула пасля сябе святая. Дэвізам гэтага адпачынку сталі словы св. Тэрэзы: «Хопіць толькі Бога».

Па традыцыі дзень распачынаўся супольнай малітвай і спевамі рэлігійных песень. Наступным этапам праграмы сталі сустрэчы ў групах, падрыхтоўкай якіх займалася старэйшая моладзь. Кожны дзень быў асаблівым. Напрыклад, адзін дзень быў прысвечаны выключна спартыўным гульням, на другі удзельнікі паказвалі розныя таленты і здольнасці.  У канцы дня была абавязковая малітва і салодкі пачастунк для ўсіх.

Падчас сёлетніх «Канікул з Богам» адбыўся таксама канцэрт моладзевага гурту «Open» з Гродна. Час вельмі хутка праляцеў, канікулы скончыліся. А удзельнікі і арганізатары яшчэ доўга будуць памятаць гэтыя цудоўныя дні.

А. Віталій Слука SP, тэкст

Анастасія Ясюкевіч, Сяргей Хільмановіч, фота

для друку для друку