Канцэрт-рэквіем у памяць ахвяр каранавірусу адбудзецца ў мінскім Чырвоным касцёле

20 чэрвеня ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканаюць рэлігійныя творы жалобнага характару як своеасаблівы знак памяці ахвяр каранавірусу і салідарнасці з імі.

Канцэрт-рэквіем адбудзецца пасля святой Імшы а 19-й гадзіне.

Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Выкананне можна будзе пачуць не толькі ў касцёле, але і звонку, куды будзе выведзены гук.

Catholic.by

для друку для друку