Канцэрт хору з Латвіі адбыўся ў Гервятах

9 жніўня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах (Астравецкі дэканат) выступіў з канцэртам жаночы хор “Перлес” з Латвіі.

Дырыжорам хору з’яўляецца Эвіта Рэйнсонэ. Напрыканцы вечару за інструментам была і спела арганіст гервяцкага касцёла Алена Севасцьян.

На заканчэнне канцэрту, на якім сабраліся вернікі і госці парафіі, пробашч беларускага Нотр-Дама кс. Эліяс Маркаускас падзякаваў харыстам за стварэнне цудоўнай атмасферы і падрыхтоўку культурнай праграмы.

Кс. Юрый Марціновіч, grodnensis.by

для друку для друку